На главную
Главная
 
Статьи
• Мир и политика
• Информационная война
• На правах рекламы
• В научном русле
• Веселая студентка
• До 16
• О животных
• Переписка
• Разное
 
О себе
 
Контакты
 
$ € для владельцев сайтов...==>

Требуются авторы статей...==>


Продвигай сайт сам...===>

Общайся и зарабатывай...==>
 
 
 

Бум-Бам-Лiт. Па слядах «прышэльцау».

Вясной 1994 году суполка маладых лiтаратараў (Юрась Барысевiч, Альгерд Бахарэвiч, Мiхась Башура, Зьмiцер Вiшнёў, Усевалад Гарачка, Вiктар Жыбуль, Сяржук Мiнскевiч, Алесь Туровiч) аб’явiла пра стварэнне лiтаратурнага руху Бум-Бам-Лiт i падмацавала гэтую дэкларацыю пэрсанальнымi манiфестамi.

Творчая актыўнасьць i папулярызатарская дзейнасьць сяброў гэтага руху сталiся прычынай таго, што лiтаральна за два гады Бум-Бам-Лiт зрабiўся вядомым на Беларусi i займеў шэраг паслядоўнiкаў не толькi ў сталiцы, але i у правiнцыi. Найбольш натуральнай для iх аказалася форма тэатралiзаванага выступлення, у якiм спалучалiся дэклямаванне тэкстаў, тэатралiзаваная дзея, пэрформанс, канцэптуалiсцкая акцыя i шмат чаго iншага.

Друкапiсы (самаробныя кнiжыцы) спалучалi ў сабе тэксты i аўтарскiя малюнкi . Тое ж датычыцца i адзiнага супольнага зборнiка "Тазiк Беларускi".

Бум-Бам-Лiт — першая і, бадай, адзiная суполка ў гiсторыi беларускага авангарда, у аснову якой быў пакладзены эстэтычны прынцып, а менавiта — эстэтыка постмадэрну.

Бум-Бам-Лiт зьявiўся ў патрэбны час i патрэбным месцы. На гэты момант беларуская лiтаратура ўжо iмкнулася да iншых эстэтычных тэхнiкаў i тэхналёгiяў, сучаснага мыслення, — да вэрбальных адпаведнасцяў тэхнакратычнай рэальнасцi…

Зараз «Бум-Бам-Лiт» як суполка ужо не iснуе. Такiм чынам, «Бум-Бам-Лiтауцы» ужо не «прышэльцы», а хутчэй «ушэльцы». Але нашым чытачам цiкава будзе даведацца аб тым, чым займаюца зараз яго самыя яскравыя прадстаунiкi.

Пра Iллю Сiна.

— Як ты пачуваешся на ніве “бум-бам-літаўскай” эстэтыкі?

— Сярод зробленага ўдзельнікамі гэтага руху заўсёды былі і экзыстэнцыйна матываваныя творы — апошняе шмат хто не заўважыў толькі таму, што такія творы на Беларусі надта нікому не патрэбныя. Што да “Бум-бам-літа”, дэ-юрэ я ня маю да яго аніякага дачынення вось ужо больш як тры гады, а дэ-факта – і больш. Я бы спамянуў гэты цудоўны рух куды з большым піетэтам, каб не адзін нюанс: у гады ягонага рэальнага існавання (1994-1998) я дужа любіў выпіць, і цяпер мне за гэта проста сорамна.

— Што азначае назва твайго пэрформэрскага праекту «Тэатр псiхiчнай неураунаважанасцi»?

— У ёй змешчаныя такія-сякія алюзіі на “тэатар жорсткасці” Антанэна Арто. Нагадаю, што жорсткасць у яго – гэта свайго кшталту сынонім глябальнасці: напрыклад, стварэнне свету. Па маім глыбокім перакананні, мастацтва на такое ня здатнае, і таму замест жорсткасці паўстала “псыхічная неўраўнаважанасць”. Апрача гэтага, я некалі цікавіўся разнастайнымі паталягічнымі станамі чалавечай псыхікі і лічыў іх ідэальнай крыніцай творчасьці. Гэта было даўно, а цяпер я, магчыма, і ня стаў бы абіраць сабе такую назву. Але паколькі яна ўстаялася, дык хай застаецца.

— Распавядзі пра гісторыю гэтага праекту.

— ТПН узнік у 1997 годзе, калі я вырашыў падключыць да ажыцьцяўлення розных дурацкіх пэрформансаў пару-тройку сяброў. Мы часта абвяшчалі сябе галюцынацыяй сабранай у залі публікі, і ў той жа час увасаблялі псеўдаанёлкаў, што займаюць у свядомасфці людзей месца сапраўдных.
Цяпер я ўспрымаю сваю прадукцыю як тое, што звязанае толькi са мной, з маімі ілюзіямі і перажываннямі. Кожнаму пэрформансу папярэднічае пэўная актыўнасць маёй падсвядомасці.

— Чаму ты не робіш нічога пазытыўнага? Навошта патрэбны гэты гвалт над публікай?

— Наконт пазытыўнага: усё адносна. Наконт гвалту: так атрымліваецца…

— Ці ня праўда, што мастацтва павінна весяліць людзей?

— Няпраўда. Мастацтва нічога не павінна.

— Чаму ты займаешся мастацтвам?

— Таму што мне гэта падабаецца.

— Якім чынам узнікаюць тэмы тваіх твораў? Што на гэта ўплывае?

— Гэта пэўны рэальны ўнутраны досвед – больш нэгатыўны. Я ніколі не пісаў пра тое, што не датычылася асабіста мяне.

— Ты пэсыміст?

— Ні ў якім разе. А ўсе мае творы маюць “хэпі энд”. Бог нас усіх любіць і вядзе да збаўлення. Усіх, хто гэтага хоча.